З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, ЗША і Японіі назвалі беларускія словы, якія ім найбольш даспадобы.
Дыпляматы паказалі плякаты зь любімымі беларускімі словамі ў адмысловым відэа, апублікаваным прадстаўніцтвам Эўрапейскага зьвязу. У прыватнасьці, гэта «слова», «надзея», «шчасьце», «супольнасьць», «карані», «воля», «валошка», «рашучасьць» і іншыя.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. У гэты дзень ва ўнівэрсытэтах і клюбах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ зьяўляюцца публікацыі, абвяшчаюцца конкурсы і іншыя акцыі ў падтрымку беларускай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшлі кніга і мабільны дадатак з парадамі для тых, хто хоча загаварыць па-беларуску дома і на працы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт на беларушчыну. Як па ўсёй краіне прэсуюць беларускія асяродкі