Сьвятлана Ціханоўская анлайн правядзе агульную дыктоўку да Дня роднай мовы

Нацыянальная дыктоўка са Сьвятланай Ціханоўскай. Скрыншот зь YouTube

21 лютага на Дзень роднай мовы Сьвятлана Ціханоўская начытае Нацыянальную дыктоўку.

Стрым зьявіцца а 18-й гадзіне на Youtube-канале Сьвятланы Ціханоўскай. Да акцыі можа далучыцца кожны ахвочы, таксама палітык прапанавала ўдзельнікам зрабіць фота свайго аркушу з дыктоўкай і адзначыць яе ў допісе ў сацыяльных сетках.

Дыктоўка ад ТБМ

Таксама ў нядзелю Нацыянальную дыктоўку на сваёй сядзібе ў Менску прачытала Таварыства беларускай мовы. Такія ж акцыі адбыліся ў рэгіянальных арганізацыях ТБМ.

Па словах старшыні ТБМ Алены Анісім, нягледзячы на рост попыту на беларускую мову ў грамадзтве, пакуль немагчыма рэалізаваць прапановы аб’яднаньня, накіраваныя на тое, каб нацыянальная мова заняла ў дзяржаве належнае месца.

«Ініцыятывы, якія мы прасоўваем на самым высокім узроўні ўжо не адзін дзясятак гадоў, змогуць ажыцьцявіцца толькі тады, калі зьменіцца ўлада ў Беларусі і прыйдзе тая ўлада, якая будзе пазыцыянаваць сябе як выключна беларуская, як незалежная ўлада, якая рухаецца наперад, а не жыве старымі мітамі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб пачаць размаўляць па-беларуску, трэба проста пачаць размаўляць», — мэдыкі пра родную мову. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча ад сёньня даступны онлайн