Беларускія гуты абʼядналі ў шкляны холдынг

Канвэер на гуце ў Ялізаве

У «Беларускую шкляную кампанію» перадалі кантрольныя пакеты акцый чатырох буйных вытворцаў:

  • «Белмедшкло» з Барысава,
  • «Гомельшкло»,
  • «Гарадзенскі шклозавод» (і ягонай філіі «Ялізава»),
  • «Шклозавод „Нёман“».

Гэтым абʼяданьнем урад спадзяецца палепшыць фінансавы стан заводаў, піша Tut.by.

Холдынг плянуе за пяцігодку павялічыць вытворчасьць

  • ліставога шкла — у 1,4 разу,
  • шкляных бутэлек — больш як у 2 разы,
  • ампулаў — у 3,6 разу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка дазволіў шклозаводу «Нёман» не плаціць падаткі і не вяртаць крэдыты банкам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як санкцыі ўплываюць на палітычны крызіс у Беларусі. Ацэнкі экспэртаў з Варшавы, Кіева і Менску