Упершыню Сьледчы камітэт агучыў факты пагрозаў летась 21 жніўня.
«Увечары 20 жніўня на мабільныя тэлефоны кіраўніцтва ААТ „Гродна Азот“ паступілі паведамленьні з пагрозамі забойствам у выпадку няўдзелу ў забастоўцы і непадтрымцы страйкаму», — паведаміў тады Сьледчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.
Паводле інфармацыі СК, аднолькавыя паведамленьні атрымалі 6 супрацоўнікаў прадпрыемства ў Viber. У паведамленьні згадваліся таксама імёны дзяцей гэтых супрацоўнікаў.
«У сувязі з тым, што грамадзяне ўспрымалі гэтую пагрозу рэальна, непакоіліся за сябе, а таксама за жыцьцё і здароўе сваіх дзяцей, яны напісалі заявы ў Сьледчы камітэт», — гаварылася ў афіцыйным паведамленьні.
Сёлета 19 лютага Сьледчы камітэт заявіў, што распачаў крымінальную справу па гэтых фактах паводлк артыкулу 200 Крымінальнага кодэксу (прымус да страйку). Санкцыі артыкулу прадугледжваюць пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Сьледчыя дапытваюць сьведак у межах гэтай крымінальнай справы, праводзяць іншыя сьледчыя і працэсуальныя дзеяньні.
Вядома пра чатырох былых або актуальных супрацоўнікаў «Гродна Азот», якіх выклікалі на допыт. Хто падазраваны ў гэтай справе, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля зьмены кіраўнікаЛідэр страйкаму «Азоту» Юры Рававы расказаў, што ведаў аб праверцы гэтых фактаў яшчэ ў жніўні. 21 жніўня да яго ў інтэрнат прыйшлі невядомыя людзі ў цывільным, аднак тады паплечнікі дапамаглі Рававому выйсьці з жытла бясьпечна і схавацца. Неўзабаве ён выехаў у Варшаву, дзе застаецца дагэтуль.
- Рабочыя «Гродна Азот» аднымі зь першых заявілі пра намер паступова спыніць вытворчасьць і пачаць страйк.
- Яны агучвалі агульнанацыянальныя патрабаваньні: спыніць гвалт і зладзіць новыя выбары.
- 13 жніўня калёна з прыкладна тысячы азотаўцаў прайшла па горадзе ў цэнтар гораду і далучылася да вялікага пратэставага маршу.
- Пазьней да работнікаў прыяжджала кіраўніцтва гораду на чале са старшынём райвыканкаму Мечыславам Гоем і сілавых структураў, каб угаварыць іх не страйкаваць.
1 лютага ў Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку, далі 2,5 і 3 гады калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка памяняў дырэктара «Гродна Азот», дзе страйкавалі за новыя выбары, і загадаў навесьці парадак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне звольнілі двойчы». Як страйкоўцы-азотаўцы зноў спрабавалі даказаць, што іх звольнілі незаконна