У сувязі з вынясеньнем прысудаў журналісткам тэлеканалу «Белсат» прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў. Ён таксама заклікаў амніставаць абедзьвюх асуджаных.
Як паведаміў Інфармацыйнаму радыёагенцтву Польшчы Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзыдэнта, Анджэй Дуда таксама папрасіў польскіх дыпляматаў перадаць свой «рашучы пратэст» супраць затрыманьня.
Дуда заклікаў краіны Эўрапейскага зьвяза «салідарна, пасьлядоўна і рашуча рэагаваць на гэтае далейшае праяўленьне задушэньня асноўных правоў і свабодаў».
Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за стрым з «плошчы Перамен».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА