Часопіса Time уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс лідэраў будучыні. Яе намінаваў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо.
«Сьвятлана Ціханоўская — прыклад супраціўленьня і годнасьці для ўсіх нас, хто змагаецца за дэмакратыю ў сьвеце», — напісаў Гуйдо. Ён нагадаў, як вылучэньне Ціханоўскай актывізавала палітычную актыўнасьць беларусаў да выбараў і як тысячы людзей выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць фальшаваньня іх галасоў.
У Беларусі людзі ступілі на шлях дэмакратыі, і гэты шлях можа прывесьці толькі да свабоды», — падсумаваў Гуайдо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы