«Мы зьвяртаемся з заклікам патрабаваць ад дзяржаўных органаў Беларусі неадкладна спыніць перасьлед праваабаронцаў і незалежных журналістаў, публічна асудзіць рэпрэсіі і адмовіцца ад эканамічнай супрацы зь дзяржаўнымі прадпрыемствамі і камэрцыйнымі структурамі, афіляванымі зь беларускай уладай», — адзначаецца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўропе і сьвеце заклікалі ўлады Беларусі спыніць наступ на журналістаў і праваабаронцаў
У заяве, якую накіравалі ў Вярхоўную Раду, Кабінэт міністраў, Міністэрства замежных справаў і прэзыдэнту Ўкраіны, таксама прапануецца «ў выпадку адсутнасьці належнай рэакцыі беларускай улады разгледзець пытаньне аб разрыве дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю».
«На нашых вачах рэжым Лукашэнкі дэманстратыўна і груба парушае ўсе абавязаньні ў сфэры правоў чалавека, узятыя Рэспублікай Беларусь. Калі яго не спыніць, злачынствы супраць правоў чалавека ў Беларусі стануць яшчэ больш жорсткімі і масавымі, што ў выніку прынясе пакуты ня толькі беларускаму народу, але і падарве ўсю сыстэму калектыўнай бясьпекі ў Эўропе», — перакананыя журналісты і праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Далейшыя санкцыі будуць прынятыя аднагалосна». Эўразьвяз адрэагаваў на ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаўСярод падпісантаў — найбуйнешыя праваабарончыя цэнтры «Восток-SOS», ZMINA, Цэнтар грамадзянскіх свабодаў, Украінскі Хэльсінскі саюз у правах чалавека, Free Belarus Center, журналісцкія арганізацыі: Інстытут масавай інфармацыі, Нацыянальны саюз журналістаў, Дэтэктар Мэдыя, Лабараторыя журналістыкі грамадзкага інтарэсу і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІС17 лютага таксама стала вядома, што Нацыянальны саюз журналістаў Украіны вылучыў Беларускую асацыяцыю журналістаў намінантам на атрыманьне штогадовай прэміі UNESCO імя Гільермо Кано за ўклад у справу свабоды прэсы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забралі тэлефоны, кампутары, зазіралі ў кожную шчыліну». Што расказалі кіраўнікі БАЖ пасьля ператрусаў. ВІДЭА