«Міжнародная амністыя»: Улады нацэліліся на праваабаронцаў і журналістаў
«Зьняволіўшы або прымусова выслаўшы амаль усіх, хто зьвязаны з палітычнай апазыцыяй у краіне, беларускія ўлады цяпер нацэліліся на праваабаронцаў і журналістаў, чыім адзіным злачынствам было дакумэнтаваньне хвалі грубых парушэньняў правоў чалавека, учыненых сіламі бясьпекі пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні мінулага году», — заявіла прадстаўнік «Міжнароднай амністыі» Аіша Юнг.
Яна назвала тое, што адбываецца, «арганізаванай і мэтанакіраванай спробай зьнішчыць незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі краіны шляхам запалохваньня хатнімі ператрусамі, уціску і перасьледаў», перадае БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дакладна правакацыя». У канапе ў сядзібе прафсаюзу РЭП знайшлі патронАБСЭ заклікала «спыніць гэтую нэгатыўную тэндэнцыю»
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра назвала ператрусы ў БАЖ і журналістаў 16 лютага «трывожнай падзеяй для свабоды СМІ і свабоды слова ў краіне.
Яна заклікала ўлады «спыніць гэтую нэгатыўную тэндэнцыю і прывесьці сваю палітыку і практыку ў адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ ў дачыненьні да свабоды СМІ і бясьпекі журналістаў».
«У 2018 годзе Беларусь падтрымала важнае рашэньне Савета міністраў АБСЭ аб бясьпецы журналістаў і далучылася да іншых дзяржаў-удзельніц у прызнаньні таго, што ўрады адыгрываюць ключавую ролю ў стварэньні бясьпечных умоў працы журналістаў», — нагадала Тэрэза Рыбэйра.
Яна таксама выказала спадзяваньне на хуткае вызваленьне журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэбаКіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Матэа Мэкачы заявіў, што вобшукі ў праваабаронцаў выклікаюць крайнюю заклапочанасьць.
«Праваабаронцы ў Беларусі ўжо даўно адыгрываюць важную ролю ў прасоўваньні правоў сваіх суграмадзян, нягледзячы на мноства праблем, — адзначыў ён. — Таму вельмі трывожна чытаць паведамленьні аб тым, што беларускія ўлады прыкладаюць узгодненыя намаганьні ў іх перасьледзе і запалохваньні ў сувязі зь мірнымі пратэстамі, якія адбываюцца ў Беларусі цягам многіх месяцаў. Я заклікаю ўлады Беларусі паважаць правы праваабаронцаў у адпаведнасьці са сваімі абавязаньнямі ў межах АБСЭ», — гаворыцца ў заяве.
БДІПЧ таксама працягвае заклікаць да вызваленьня «ўсіх грамадзян, затрыманых пры ажыцьцяўленьні сваіх правоў у апошнія месяцы, а таксама да расьсьледаваньня і судовага перасьледу ўсіх асоб, адказных за дакумэнтальна пацьверджаныя парушэньні правоў чалавека».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІСКамісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заявіла, што «цкаваньне празь ператрусы, арышты і крымінальны перасьлед журналістаў і абаронцаў правоў чалавека, у тым ліку партнэраў Рады Эўропы і ААН у Беларусі, непрымальнае».
Эўрапейская асацыяцыя журналістаў: Трэба пакласьці канец злоўжываньням нелегітымнага прэзыдэнта Лукашэнкі
У абарону БАЖ выступілі таксама Міжнародная і Эўрапейская асацыяцыі журналістаў. Яны заклікалі міжнародныя арганізацыі прыняць жорсткія захады для падтрымкі свабоды слова ў Беларусі.
«Міжнароднай супольнасьці варта нарэшце прыняць меры, каб пакласьці канец злоўжываньням нелегітымнага прэзыдэнта Лукашэнкі», — напісаў прэзыдэнт Эўрапейскай асацыяцыі журналістаў Могенс Бліхер-Б’ерэгард. («Беларускі саюз журналістаў» пад кіраўніцтвам Андрэя Крывашэева назваў гэтую заяву ангажаванай і палітызаванай).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў, сьледчыя шукаюць доказы «фінансаваньня пратэстаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – люты 2021. Мы сьведкі. „Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — АМАП“. АБНАЎЛЯЕЦЦА