Аляксандар Шлык прызначаны спэцпрадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах. Шлык будзе кіраваць падрыхтоўкай заканадаўчай і практычнай базы для правядзеньня дэмакратычных выбараў.
У ягоныя абавязкі будзе ўваходзіць арганізацыя грамадзкіх кансультацыяў, падыходаў да выбарчай рэформы, каардынацыя працы зь міжнароднымі партнэрамі і экспэртамі ў галіне выбараў.
Шлык: «Падзеі з 9 жніўня 2020 году паказалі, што грамадзяне Беларусі хочуць сумленных і празрыстых выбараў і не гатовыя мірыцца з фальсыфікацыямі. Мы будзем працаваць над тым, каб дэмакратычныя выбары былі заснаваныя на дакладных і справядлівых правілах, сталі зразумелай і блізкай усім мэтай, а пасьля мірных пераўтварэньняў — рэальнасьцю ў новай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стратэгія Ціханоўскай: назапасіць сілы, каб у траўні прыступіць да дыялёгу з прадстаўнікамі старой сыстэмыАляксандар Шлык – экспэрт па выбарах. Апошнія 10 гадоў ён працаваў у аддзеле па выбарах БДІПЧ АБСЭ, з 2016 году быў яго кіраўніком. У гэтай якасьці кіраваў наглядам за ўсімі выбарамі ў рэгіёне АБСЭ. Дапамагаў краінам прыводзіць іх выбарчыя працэсы ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.
Скончыў эканамічны факультэт БДУ, магістратуру па паліталёгіі Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту (Вугоршчына), магістратуру па міжнародным разьвіцьці і кіраваньні Люндзкага ўнівэрсытэту (Швэцыя).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці маем мы права баяцца? Так. Ці маем права адмовіцца? Не». Латушка — пра плян перамогі, рэфэрэндум і вяртаньне