Як паведамляе агенцтва Reuters , хунта абвінаваціла пратэстоўцаў у гвалце і запалохваньні. Маніфэстанты заблякавалі чыгунку каля найбуйнейшага мэгаполісу Янгон, дамагаючыся вызваленьня палітычных лідэраў.
Упершыню пасьля перавароту 1 лютага вайсковая хунта ў М’янме правяла прэс-канфэрэнцыю.
«Наша мэта — правесьці выбары і перадаць уладу партыі, якая пераможа», — заявіў генэрал Заў Мін Тун, прэс-сакратар кіроўнай дзяржаўнай рады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць пасьля вайсковага перавароту ў М’янме. ТлумачымЦягам двухгадзіннай трансьляцыі прадстаўнік вайскоўцаў не назваў даты новых выбараў і дадаў, што армія ня будзе ўтрымліваць уладу доўга. Надзвычайнае становішча ў М’янме працягнулі на год. На пытаньне пра арышт кіраўніцы ўраду, ляўрэаткі Нобэлеўскае прэміі міру Аўнг Сан Су Чы і прэзыдэнта Він М’іна генэрал заявіў, што іх не арыштоўвалі — яны проста знаходзіліся ў сваіх дамах у мэтах бясьпекі.
16 лютага маніфэстанты перакрылі чыгуначнае злучэньне між гарадамі Янгон і Малам’ямн, скандуючы лёзунгі «Тэрмінова вызваліце нашых лідэраў!» і «Вярніце ўладу народу!». Натоўпы пратэстоўцаў традыцыйна сабраліся ля будынкаў унівэрсытэту і цэнтральнага банку ў Янгоне, заклікаючы супрацоўнікаў далучыцца да руху грамадзкага непадпарадкаваньня. Каля 30 будысцкіх манахаў падтрымалі пратэсты малітвай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: М’янма: сотні тысяч чалавек ізноў выйшлі на акцыі пратэсту супраць пераваротуУ панядзелак 15 лютага адмысловы прадстаўнік ААН Хрысьцін Шранэр Бургенэр папярэдзіла вайскоўцаў М’янмы, што сьвет уважліва сочыць за сытуацыяй і што любая форма жорсткага рэагаваньня супраць дэманстрантаў можа мець сур’ёзныя наступствы.