Саліст групы «Разьбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка, які выступаў на канцэрце пад Смалявічамі, пакараны на 15 дзён арышту, паведаміў тэлеграм-канал «Спісы Акрэсьціна».
Таксама 15 «сутак» атрымалі музыкі Алег Карпенка, Сяргей Іваноў і Дзяніс Птушка, удзельнікі кавэр-групы OK-band, якая таксама павінна была выступаць на канцэрце, які спынілі сілавікі, затрымаўшы 68 музыкаў і гледачоў.
15 лютага суд Лагойскага раёну разгледзеў справу ўдзельніка гурта «Разьбітае сэрца пацана» Паўла Гарадніцкага. Ён таксама атрымаў 15 «сутак».
13 лютага на базе адпачынку «Агеньчык» у Смалявіцкім раёне супрацоўнікі АМАПу затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «РСП» ( «Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band. Па дадзеных прэс-службы МУС, усяго на несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «пад выглядам музычнай вечарыны» затрымалі 68 чалавек. Дзесяць з іх — дзяцей і тых, у каго на ўтрыманьні знаходзяцца непаўналетнія, адпусьцілі. Астатніх павезьлі ў ІЧУ Жодзіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку ўсе думалі, што гэта шоў ад гурту». Як гледачоў і музыкаў арыштавалі на базе адпачынку «Агеньчык» і асудзілі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расказваем пра гурт «Разьбітае сэрца пацана», які арыштавалі падчас канцэрту ў Смалявіцкім раёне