Сьпявачка Валерыя Суравіцкая (Lear) атрымала вырак у 15 дзён адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў), паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Пазьней «Вясна» паведаміла, што на 15 сутак асудзілі Паўла Гарадніцкага, актора і ўдзельніка гурту «Разьбітае сэрца пацана».
Астатніх затрыманых судзяць па тым жа артыкуле 23.34 КаАП судзьдзі Барысаўскага і Лагойскага раённых судоў; пасяджэньні праходзяць онлайн, затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары ў Жодзіне. Вядома, што 15 дзён арышту, акрамя Суравіцкай і Гарадніцкага, атрымалі яшчэ дзьве затрыманыя дзяўчыны; трое выйшлі з ІЧУ са штрафамі ў памеры 30 базавых (870 рублёў), у тым ліку мэнэджрка «РСП» Настасься Доль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расказваем пра гурт «Разьбітае сэрца пацана», які арыштавалі падчас канцэрту ў Смалявіцкім раёнеУвечары 13 лютага на базе адпачынку ў Смалявіцкім раёне затрымалі ўдзельнікаў канцэрту беларускіх гуртоў «Разьбітае сэрца пацана» («РСП»), Panska Moc і Ok-Band, у тым ліку музыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкаў і мэнэджара гурту «Разьбітае сэрца пацана» пасьля разагнанага канцэрту даставілі ў Жодзінскі ізалятарПазьней МУС пацьвердзіла, што міліцыя затрымала 68 чалавек на турбазе, сярод іх былі непаўналетнія. Як сьцьвярджала ведамства, дзесяць зь іх адпусьцілі, у тым ліку непаўналетніх і тых, у каго на ўтрыманьні ёсьць малалетнія дзеці. Прэс-служба ведамства пісала, што «супрацоўнікі міліцыі спынілі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаньнем БЧБ-сымболікі».
Увесь сьпіс затрыманых можаце паглядзець па спасылцы.