Пра ягоную сьмець паведаміў старшыня БСДП Ігар Барысаў. «Каранавірус не пашкадаваў яго. Зямля пухам, дарагі таварыш», — напісаў Барысаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэлектуал і стваральнік сувэрэннай Беларусі. Памяці Лявона ДзейкіЛявон Дзейка нарадзіўся 2 лютага 1950 году, ён вядомы як беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Інжынэр-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лявон Дзейка: "Пытаньне захаваньня незалежнасьці актуальнае і праз 20 гадоў"Дзейка працаваў на Клецкім мэханічным заводзе, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету ад Клецкай выбарчай акругі № 62, далучыўся да парлямэнцкай Апазыцыі БНФ «Адраджэньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты БНФ ідуць на галадоўку. Лукашэнка церпіць фіяскаЁн удзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі 11–12 красавіка 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Лявон Дзейка на Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня 1995 году. У парку імя Янкі Купалы ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрарызм і разбой». Былыя дэпутаты заклікалі да новых выбараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты Вярхоўнага Савету, разагнанага Лукашэнкам, ізноў сабраліся ў Менску