Гэтая справа стала фармальнай падставай для разгляду Міністэрствам юстыцыі пытаньня аб пазбаўленьні яе ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне адвакацкай дзейнасьці.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў падрабязнасьці анансаванага пасяджэньня Міністэрства юстыцыі. Як адзначаецца ў паведамленьні пра разгляд пытаньня аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі, падставай для пазбаўленьня абаронцы Марыі Калесьнікавай адвакацкага статусу зьяўляецца «ўчыненьне дзеяньняў, што дыскрэдытуюць званьне адваката і адвакатуру, якое праявілася ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта пацьвярджае тое, што адбывалася з Калесьнікавай». Адвакатка расказала пра сваё затрыманьне24 верасьня летась Людмілу Казак у цэнтры Менску затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, што мела характар выкраданьня. Яе выкралі, як і ейную падабаронную Марыю Калесьнікаву двумя тыднямі раней. Супрацоўнікі міліцыі, утрымліваючы адвакатку ў будынку Цэнтральнага РУУС Менску, падверглі яе агляду, чым парушылі адвакацкую тайну. Таксама цягам многіх гадзін парушалася права Казак на абарону: супрацоўнікі міліцыі ня далі ёй паведаміць мужу, кіраўніцтву калегіі аб затрыманьні, не пусьцілі ў будынак адвакатаў Людмілы, а таксама адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У залі крычалі «Ганьба!». Адвакатку Калесьнікавай Людмілу Казак пакаралі штрафамУвечары 24 верасьня Людмілу Казак даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна, і толькі тады стала дакладна вядома пра яе месца знаходжаньня. На наступны дзень судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Менску Аляксандар Рудэнка вынес рашэньне аб прызнаньні Людмілы Казак вінаватай у непадпарадкаваньні тым, хто схапіў і павёз яе без тлумачэньня прычын.
Адвакатку Людмілу Казак, якая абараняе сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, пакаралі штрафам у 675 рублёў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП)
Пасьля ўступленьня судовай пастановы ў сілу дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адкаватаў 20 студзеня прыцягнула Людмілу Казак да дысцыплінарнай адказнасьці: ёй была аб’яўленая заўвага. І адразу за гэтым Міністэрства юстыцыі запусьціла мэханізм для пазбаўленьня адвакацкага статусу абаронцы Марыі Калеснікавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На адвакатку Калесьнікавай Людмілу Казак склалі два пратаколы. Сьведкі — «Івановы Іваны Іванавічы»Як адзначае юрыст ПЦ «Вясна» Аляксей Лойка, гэтая сытуацыя дэманструе мэтанакіраваны перасьлед адвакатаў за іх прафэсійную дзейнасьць, у прыватнасьці Людмілы Казак — выключна ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ёй абароны Марыі Калесьнікавай:
«Абуральны характар перасьледу заключаецца ў тым, што ўлады не знайшлі нічога прыдатнага, акрамя як выкрасьці жанчыну ў цэнтры гораду, падвергнуць яе зьневажальнаму агляду з парушэньнем адвакацкай тайны, абвінаваціць у непадпарадкаваньні пры затрыманьні за несанкцыянаваную акцыю, у якой адвакат ня брала ўдзелу, і правядзеньні Людмілы Казак праз жорны судовага канвэера. Цяпер яе пазбаўляюць прафэсіі і сродкаў да існаваньня, выкарыстоўваючы ў якасьці фармальнай падставы незаконнае прыцягненьне яе да адміністрацыйнай адказнасьці. Пры гэтым скарга Казак на судовую пастанову ў адміністрацыйнай справе накіравана ў Вярхоўны Суд, кропка ў справе яшчэ не пастаўлена».
Паседжаньне Кваліфікацыйнай камісіі ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі, на якім заплянаваны разгляд пытаньня аб спыненьні ліцэнзіі абаронцы палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай адвакаткі Людмілы Казак, заплянаванае на 19 лютага.
У той жа дзень міністэрства будзе разглядаць пытанне аб пазбаўленьні ліцэнзіі адвакатаў ткасама Максіма Конана, які абараняў ахвяру гвалту ў жніўні 2020 году, і Міхаіла Кірылюка за «некарэктныя выразы ў адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў», што зьяўляецца учынкам, на думку Міністэрства юстыцыі, «несумяшчальным са званьнем адваката».