Агенцтва адзначае, што вакцынацыя Астэтэ таксама не была часткай клінічных выпрабаваньняў вакцыны, якія праходзілі ў Пэру.
Напярэдадні прэзыдэнт Пэру Франсыска Сагасьці прыняў адстаўку міністра аховы здароўя Піляр Масэці на фоне скандалу з вакцынацыяй былога прэзыдэнта Мартына Віскары, які таксама быў вакцынаваны па-за чаргой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль: прышчэпленыя хварэюць на COVID-19 на 94% радзейВіскара, адхілены ад пасады парлямэнтам у лістападзе праз абвінавачваньні ў карупцыі, патлумачыў, што гэта не вакцынацыя па-за чаргой, а клінічныя выпрабаваньні вакцыны. Аднак пэруанскія СМІ паставілі пад сумнеў гэтыя тлумачэньні.
Міністарка замежных справаў Элісабэт Астэтэ ўзначальвала пэруанскую дыпляматыю зь лістапада.
«Я ўсьвядоміла сваю сур’ёзную памылку, таму вырашыла не прымаць другую дозу», — напісала яна ў Twitter. Палітык дадала, што падала прэзыдэнту прашэньне аб адстаўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: М’янма: сотні тысяч чалавек ізноў выйшлі на акцыі пратэсту супраць перавароту