Затрыманьне адбылося ў парку Чатырох стыхій.
Супрацоўнікі АМАПу затрымалі 19 грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій, піша «Наша Ніва».
Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лёзунгаў. Фактычна людзі не пасьпелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны, аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла. Таксама стала вядома, што сярод затрыманых ёсьць удзельнікі агульнанацыянальнага страйку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў Беларусі і сьвеце на 191-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту. Затрыманыя больш за 100 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салігорскага дэсантніка з нацыянальным сьцягам пакаралі 3 гадамі зьняволеньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» заснавалі фонд дапамогі страйкоўцам