Паводле яе словаў, «супрацоўнікі міліцыі спынілі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаньнем БЧБ-сымболікі: пад выглядам музычнай вечарыны на аздараўленчай базе каля Смалявічаў сабраліся актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
Усяго затрымалі 68 чалавек, у тым ліку непаўналетніх.
На дарослых склалі пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а ў дачыненьні бацькоў затрыманых падлеткаў праводзіцца праверка па факце невыкананьня імі абавязкаў у выхаваньні дзяцей, піша Чамаданава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП разагнаў канцэрт гурту «Разьбітае сэрца пацана» пад Смалявічамі, затрымалі 67 чалавекДзесяць чалавек адпусьцілі (непаўналетніх і тых, у каго на ўтрыманьні малалетнія), з астатнімі праводзіцца разбор.
Чамаданава сьцьвярджае, што ўдзельнікі «канцэрту» нібыта ўжывалі сьпіртное, адна зь дзяўчат магла знаходзіцца ў наркатычным ап'яненьні, цяпер яе абсьледуюць.