Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію польскай газэце Rzeczpospolita расказаў аб масавых рэпрэсіях у беларускай культуры.
Ён згадаў, што пасьля страйкаў і акцый салідарнасьці з Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы сышлі больш за 60 чалавек. Хваля звальненьняў таксама захліснула Вялікі тэатар опэры і балету, Новы драматычны тэатар і іншыя.
«Рэжым Лукашэнкі доўгія гады змагаецца зь беларускай культурай. Самасьвядомасьць, павага да гістарычных і культурных каштоўнасьцяў, нацыянальных традыцый — усё гэта не пра Лукашэнку. Ён прымушае буйны бізнэс укладацца ў лядовыя палацы, а не ў культуру, як ва ўсім цывілізаваным сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы турыстычны маршрут па пратэставых мясьцінах Менску 2020 годуТысячы работнікаў культуры, артыстаў, музыкаў, мастакоў і рэжысэраў падпісалі адкрыты ліст з патрабаваньнем спыніць гвалт і правесьці новыя сумленныя выбары. Сярод іх і тыя, хто быў у добрых стасунках з Лукашэнкам.
«Кожны разумны артыст разумее, што зьвязацца цяпер з Лукашэнкам — гэта назаўжды зганьбіць сябе».
Латушка лічыць, што беларускі народ мае права не забываць тых, хто падтрымлівае рэжым, і гэта адаб’ецца на іх «запатрабаванасьці ў будучыні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці маем мы права баяцца? Так. Ці маем права адмовіцца? Не». Латушка — пра плян перамогі, рэфэрэндум і вяртаньнеТаксама Латушка расказаў пра сёньняшні дзень Купалаўскага тэатру, які ўзначальваў да свайго звальненьня.
«На ўсе ролі ў тэатар цяпер набіраюць студэнтаў, і гэта вялікая памылка. Ня маю нічога супраць таго, каб моладзь разьвівалася, але Купалаўскі — культавае месца для Беларусі. Там павінны выступаць і працаваць найлепшыя».
На прыкладзе Купалаўскага тэатру Латушка заяўляе, што Лукашэнку лёгка разбурыць культавае месца. Што тады казаць пра іншыя тэатры і артыстаў, якія «не пасьпелі стаць вядомымі». Цяпер некаторыя артысты разглядаюць магчымасьць супрацоўніцтва з тэатрамі іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб выказаць нашу салідарнасьць». У Польшчы выдалі анталёгію сучаснай беларускай літаратуры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хопіць біць сябе ў грудзі». Славуты опэрны сьпявак Сільчукоў — пра звальненьне і пра пераасэнсаваньне гімну «Магутны Божа»