У Беларусі 191-ы дзень працягваліся акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Паводле паведамленьняў праваабарончага цэнтру «Вясна» і МУС Беларусі, затрыманыя ня менш за 106 чалавек. 68 затрымалі на карнцэрце на аздараўленчай базе каля Смалявічаў, 19 чалавек у Салігорску і таксама 19 лыжнікаў у лесе пад Маладэчнам.
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лютага праходязілі лякальныя маршы і акцыі салідарнасьці.
Акцыі прыхільнікаў пераменаў прайшлі ў Заводзкім і Савецкім раёнах Менска, а таксама ў мікранаёнах Чыжоўка, Усход, у раёне менскіх вуліц Антонаўская – Захарава – Пуліхава, Ангарская, Маякоўскага, парку Дружбы народаў.
Акцыі салідарнасьці таксама правялі жыхары пасёлка Хацежына, Ратамка пад Менскам. Акцыі пратэсту прайшлі ў Баранавічах, Горадні, Жодзіне, Заслаўі, Ракаве, Смаргонях.
У Салігорску ў парку Чатырох стыхій супрацоўнікі АМАПу затрымалі каля 20 чалавек, якія выйшлі на традыцыйны нядзельны шпацыр, паведамляюць праваабаронцы.
Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне 19 лыжнікаў у Маладэчне. Міліцыя звінаваціла іх не несанкцыянаваным мітынгу ў лесе.
Акцыі салідарнасьці зь беларусамі таксама праходзяць за мяжой, у тым ліку з удзелам беларускай дыяспары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Японіі адкрылі выставу беларускага пратэставага мастацтва. ФОТАУ сталіцы Чэхіі супольна пратэставалі супраць дыктатураў у Беларусі і Бірме
Некалькі дзясяткаў праскіх беларусаў і бірманцаў выйшлі ў цэнтар Прагі са сьцягамі і транспарантамі, патрабавалі спыненьня рэпрэсій і вызваленьня палітычных вязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе прайшла супольная беларуска-бірманская акцыя супраць дыктатуры. ФОТА
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку лекара Арцёма Сарокіна які знаходзіцца ў СІЗА ў Менску
Арцёма Сарокіна і журналістку TUT.by Кацярну Барысевіч вінавацяць у разгалошваньні мэдычнай таямніцы. Яны паведамілі пра экспэртызу крыві загінулага 12 лістапала ў Менску Рамана Бандарэнкі. Насуперак сьцьвярджэньням Лукашэнкі і Сьледчага камітэту, алькаголю ў крыві Рамана не было.
Беларусы Нарвэгіі, Польшчы, Нямеччыны правялі акцыі салідарнасьці і падтрымкі палітвязьняў
Акцыя ў падтрымку жанчын-палітвязьняў у Менску
У Менску фэміністкі і ўдзельніцы квір-калёны станчылі супраць гвалту, далучыўшыся да міжнароднай акцыі супраць гвалту над жанчынамі.
Акцыя ў падтрымку беларусаў у Пецярбурзе
Акцыя салідарнасьці ў Осла
«Я выхаджу». Марш у менскай Каменнай горцы
Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Кіеве
Шэсьце ў Горадні
Гуляньне ў Дзяржынску
Затрыманьні ў Салігорску
Супрацоўнікі АМАПу хапалі грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій. Як мінімум затрымалі восем чалавек. Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лёзунгаў. Фактычна людзі не пасьпелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Салігорску затрымалі 19 чалавек падчас нядзельнага маршу, у ліку затрыманых і шахтары-страйкоўцыАкцыя з балёнікамі ў нацыянальных колерах у Менску
Акцыя ў Санкт-Пецярбургу
Затрыманьне лыжнікаў у Маладэчне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладэчанскім раёне сілавікі затрымалі 19 лыжнікаў, абвінавацілі ў несанкцыянаваным мітынгу ў лесеАкцыя ў Смаргонях
Акцыі ў Менску, Горадні і іншых гарадах Беларусі
Дваровы марш у Менску
Пікет у Берасьці
Марш салідарнасьці ў Токіё
Нацыянальны сьцягі ў Менску і ў іншых гарадах Беларусі
Пікет у Бараўлянах пад Менскам
Да пратэстаў далучыліся Баранавічы і Ракаў
Менскія пэнсіянэры падтрымалі рэпрэсаваных журналістаў
Акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Сокале і Ратамцы пад Менскам
Акцыя жыхароў вуліц Захарава і Пуліхава ў Менску на Дзень закаханых. Пікет у Жодзіне
Дваровы марш у Хацежыне пад Менскам
Акцыя беларусаў Санкт-Пецярбургу