Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны сьпіс» краін. Гэта азначае, што пры ўездзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі.
Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны апублікавала абноўлены сьпіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.
У краіны «зялёнай» зоны ўвайшла і Беларусь. Цяпер беларусам пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выявілі 1733 новых хворых, памерлі 10. Афіцыйная статыстыка COVID-19Пры гэтым паводле рашэньне беларускага ўраду выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны не маюць дакумэнтаў з дазволам жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету з менскага аэрапорту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі зацьвердзіла плян вываду шпіталёў з «каранавіруснага» рэжыму працы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы дазволілі 50-працэнтнае запаўненьне гасьцініц і кінатэатраў, адкрылі басэйны