Як паведамляе «БАЖ», 12 лютага ў кватэру журналіста Сяргея Гардзіевіча ў Драгічыне зноў прыйшлі прадстаўнікі сілавых структур. У выніку яны забралі хатні мадэм і мабільны тэлефон ягонай жонкі Сьвятланы.
Жанчына кажа, што забралі таксама і новы тэлефон, які яна набыла ў растэрміноўку, і ім яшчэ ўвогуле не карысталіся. Калі Святлана Гардзіевіч паспрабавала аспрэчыць гэтыя дзеяньні і пакінуць свой тэлефон, яе папярэдзілі, што могуць прыцягнуць да адказнасьці за непадпарадкаваньне міліцыі.
Што сталася нагодай для чарговага ператрусу ў кватэры драгічынскага журналіста, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Драгічыне журналіста зьмясьцілі пад хатні арышт ў справе пра абразу прэзыдэнта22 лютага сканчаецца тэрмін знаходжаньня Сяргея Гардзіевіча пад хатнім арыштам. Ён не дае паказаньняў і не прызнае сябе вінаватым у зьдзяйсненьні злачынства, у якім яго абвінавачваюць.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Сяргея Гардзіевіча палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці ў рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» правялі ператрус, самога яго забралі на допытУ пэрыяд з 22 сьнежня, калі журналіста «Першага Рэгіёна» затрымалі з удзелам прадстаўнікоў АМАПу, па цяперашні час тэлефон Сяргея Гардзіевіча двойчы накіроўвалі на экспэртызу, а 2 лютага ў яго кватэры прайшоў другі ператрус.
Ператрусы і канфіскацыя тэхнікі адбыліся і ў калег журналіста – рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Дайліда, галоўнага рэдактара Пятра Гузаеўскага і спэцыяліста рэклямнага аддзела Вольгі Грыцкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст і былы міліцыянт. У Беларусі яшчэ два палітычныя вязьніПаводле слоў адвакаткі Вольгі Аксюцік, якая абараняе інтарэсы Сяргея Гардзіевіча, яна мае намер хадайнічаць аб зьмене меры стрыманьня, бо відавочна, што да 22 лютага сьледзтва па справе не скончыцца.
Драгічынскаму карэспандэнту «Першага рэгіёну» Сяргею Гардзіевічу 31 сьнежня было выстаўлена абвінавачаньне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
22 сьнежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасьля яго зьмясьцілі пад хатні арышт.