Пра гэта 12 лютага заявіў журналістам кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус. «Узьніклі пытаньні адносна таго, што некаторыя гіпотэзы былі адкінутыя. Я хачу пацьвердзіць, што ўсе вэрсіі застаюцца адкрытымі для далейшага аналізу і вывучэньня», — сказаў Гебрэесус, спаслаўшыся на гутаркі з экспэртамі СААЗ, накіраванымі ў Кітай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: больш за 80 краін скарысталіся COVID-19 для ўзмацненьня жорсткасьці абмежаваньняўРаней на гэтым тыдні місія СААЗ у Кітаі заявіла, што лічыць здагадку аб лябараторным паходжаньні вірусу вельмі малаверагоднай, таму больш яе не разглядае. Галоўнымі гіпотэзамі экспэрты назвалі тыя, што зьвязаныя з паходжаньнем вірусу ад кажана і магчымай перадачай яго чалавеку празь іншы від жывёл.
Папярэдняя амэрыканская адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа не выключала, што каранавірус новага тыпу мог распаўсюдзіцца зь лябараторыі ў кітайскім горадзе Ўхань. Улады КНР гэта заўсёды катэгарычна адмаўлялі, падкрэсьліваючы, што Ўханьскі інстытут вірусалёгіі не вывучае роднасныя вірусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выявілі 1733 новых хворых, памерлі 10. Афіцыйная статыстыка COVID-19