Уладальніку крамы «Мой модны кут» Валеру Есіпёнку, які 12 лютага пасьля 15-дзённага арышту меўся выйсьці на волю, прысудзілі яшчэ 5 дзён арышту.
Як паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, падставай да новай справы стала нібыта «непадпарадкаваньне пры затрыманьні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт на беларушчыну. Як па ўсёй краіне прэсуюць беларускія асяродкі26 студзеня ў краму вырабаў і сувэніраў з нацыянальным калярытам, якая месьціцца ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі», наведаліся кантралёры і затрымалі сузаснавальніцу Алену Есіпёнак.
А праз два дні схапілі і самога Валера, калі той прыйшоў на суд да жонкі. У выніку жанчына абмежавалася грашовым штрафам у 870 рублёў, а гаспадара асудзілі на 15 сутак.
Ад таго часу крама не працуе.