«Менавіта гэтым, думаю, тлумачыцца тое, што людзей у масках у залі амаль няма. Усе адчуваюць расслабленасьць. Плюс працуюць кандыцыянэры, памяшканьне праветрываецца. Пры гэтым досыць холадна: многія пачалі кашляць і чхаць. Прынамсі мае суседзі», — расказала яна ў камэнтары для «Нашай Нівы».
Згодна з рассадкай, Вольга Цесакова апынулася побач зь міліцэйскім чыноўнікам Аляксандрам Барсуковым. Пэўна, у выхаваўчых мэтах, каб ізноў «пераабулася», жартуе дэпутатка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Ціханоўскай: «Мэтай Усебеларускага сходу заўсёды была імітацыя таго, што ўсё пад кантролем»Яна панаракала, што абяцаны абед сарваўся, бо Аляксандар Лукашэнка вельмі зацягнуў сваю прамову.
«Многія не адважваюцца выйсьці нават у прыбіральню, церпяць. Мне пашанцавала, што сяджу з краю, таму магу перасоўвацца свабодна. 50 грамаў у буфэце дапамаглі бавіць гадзіны прамовы досыць бадзёра. Там была заўважаная не адна я», — кажа Вольга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША ня лічыць «Усебеларускі народны сход» прадстаўнічай пляцоўкай беларускага народуДэлегатка сходу чакае канкрэтных абмеркаваньняў і магчымасьці выступіць самой.
«Я падала заяву на выступ. Але могуць і ня даць слова, бо ўжо выбіліся з раскладу. Калі і будзе час, то тры хвіліны. Гэта мала, бо хочацца сказаць шмат. У цэлым атрымаўся маналёг на тэму грамадзка-сацыяльнай праблематыкі і пра народны дыялёг. Тэма гвалту ў дачыненьні да мірнага насельніцтва будзе, але акуратна і паліткарэктна», — падсумавала яна.