Галіну Шпакоўскую затрымалі яшчэ 14 сьнежня ля Чырвонага касьцёла, дзе павінен быў пачацца Марш пэнсіянэраў. Але яшчэ да яго пачатку ўсіх удзельнікаў узялі ў ачапленьне і затрымалі, паведамляюць назіральнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Справу Галіны Дзьмітрыеўны 11 лютага разгледзела ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску судзьдзя Алена Жывіца.
На пытаньне судзьдзі, ці чула яна, што побач крычалі «Жыве Беларусь!» ці «Ганьба!», пэнсіянэрка адказала: «„Ганьбы“ ня чула, а „Жыве Беларусь“, можа, і крычалі, але што ж гэта, дрэнна, што Беларусь жыве?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ня згодная з гэтым рэжымам». 89-гадовую жанчыну аштрафавалі, бо яна прыйшла да навагодняй ялінкіТаксама Галіна Шпакоўская на судзе расказала, што ў студзені хадзіла да начальніка РУУС прасіць вярнуць ёй завушніцы, якія ў яе забралі да выплаты штрафу, каб яна змагла асьвяціць іх у касьцёле перад сьвятам, але ёй адмовілі.
Судзьдзя Алена Жывіца прызнала 73-гадовую жанчыну вінаватай па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафавала на 870 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наступаць на сваю годнасьць я ня буду!». Пэнсіянэрку дэпартуюць у Расею за ўдзел у пратэстах