Twitter пажыцьцёва заблякаваў Трампа

Twitter не адновіць уліковы запіс Трампа, нават калі той будзе зноў прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта ЗША ці нават зноў стане кіраўніком дзяржавы.

Пра гэта заявіў фінансавы дырэктар сеткі Нэд Сыгал у інтэрвію CNBC.

Ён сказаў, што правілы «Твітэра» забараняюць заклікі да гвалту і аднолькавыя для ўсіх.

Тым часам у Сэнаце праходзіць працэдура імпічмэнту Трампа. Былога кіраўніка Белага дома вінавацяць у падбухторваньні да штурму Капітолія 6 студзеня.

Да таго ж у штаце Джорджыя пракуратура пачала крымінальнае расьсьледаваньня супраць Трампа за спробы адмяніць вынікі выбараў, на якіх перамог Джо Байдэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Джорджыі пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні да Трампа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнатары прызналі працэс імпічмэнту Трампа канстытуцыйным