«Рэгістрацыя вакцын або іншых мэдычных імунабіялягічных прэпаратаў для спэцыфічнай прафіляктыкі вострай рэсьпіраторнай хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2, пад абавязаньне неадкладнага мэдычнага ўжываньня, распрацоўка і / або вытворчасьць якіх ажыцьцёўлена ў дзяржаве, прызнанай Вярхоўнаю Радаю дзяржавай-агрэсарам, забараняецца», — цытуе ТАСС пастанову Кабінэту міністраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна забараніла беларускаму сьпеваку Дайнеку ўезд на сваю тэрыторыю, бо ён незаконна наведваў КрымУ канцы мінулага году ўлады Ўкраіны паведамілі пра дамову на пастаўку больш за 1,9 млн доз вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac Biotech, першыя 700 тысяч дозаў павінны паступіць у лютым. Украіна таксама чакае пастаўкі прэпарата ў рамках міжнароднага мэханізму COVAX пад эгідай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя: у сярэдзіне лютага краіна атрымае 117 тысяч дозаў вакцыны кампаніі Pfizer. Чакаецца таксама пастаўка ў гэтым месяцы 12 мільёнаў дозаў прэпаратаў кампаніяў AstraZeneca і Novavax.
Мяркуецца, што вакцынацыя грамадзянаў пачнецца на будучым тыдні.