«З прагрэсіўнага, у палажэньні скараціліся тэрміны разгляду дакумэнтаў: для часовай акрэдытацыі — 5 дзён, для пастаяннай — 30. Але яны не выконваюцца. Многія замежныя выданьні ў кастрычніку адразу падалі дакумэнты ў МЗС. Адказу — ні станоўчага, ні адмоўнага — няма дагэтуль», — адзначаюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладны саюз журналістаў: «Настойваем на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ»Кіраўніцтва арганізацыі зьвярнулася да прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю.
«Вы будзеце зьдзіўленыя, але 4-месячную затрымку ў ведамстве тлумачаць... каранавірусам! Па словах Анатоля Глаза, апошнім часам камісіі, якая прымае рашэньне, няпроста сабрацца на сваё пасяджэньне», — спасылаюцца ў БАЖ на размову з прадстаўніком МЗС.
Колькі заявак на акрэдытацыю сёньня чакаюць разгляду, у міністэрстве паведаміць не змаглі. Але адзначылі, што за гэты час удалося выдаць прыкладна 100 акрэдытацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі амбасадар у Менску заклікаў МЗС Беларусі акрэдытаваць замежных журналістаўЯк лічаць у БАЖ, большую долю акрэдытацый атрымалі расейскія выданьні кшталту Sputnik, РИА «Новости» ды ТАСС.