Судзьдзя Дзьмітры Астапенка прызнаў Сакуна вінаватым і прысудзіў 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Менавіта такога пакараньня прасіла дзяржабвінаваўца, паведамляе «Вясна».
Паводле абвінавачаньня, 1 лістапада 2020 году Сяргей Сакун «наўмысна браў удзел у блякаваньні руху па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці, чым груба парушыў грамадзкі парадак». Нібыта выкрыкваў лёзунгі, ускідваў рукі і знаходзіўся ў счэпцы ў першых шэрагах.
Падчас пасяджэньня таксама быў заяўлены пазоў ад прадпрыемства «Менсктранс» за спыненьне аўтобуснага руху на суму больш за 10 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурорка папрасіла зьменшыць тэрмін палітвязьню Лакішыку, але Менскі гарадзкі суд адмовіўНа судзе Сяргей Сакун расказаў, што ў той дзень прыехаў у офіс А1, але той працаваў да 14-й. Ён убачыў натоўп людзей, зацікавіўся і далучыўся да іх у раёне праспэкту Незалежнасьці, 99. Затым прыехаў АМАП, байцы сталі ў шарэнгу і пачалі страляць у паветра. Мужчына выйшаў на праезную частку, каб прыкрыць жанчын і дзяўчат, а рукі падняў, дэманструючы сваю бяззбройнасьць. У счэпцы не стаяў, на дарозе быў ня больш за 2 хвіліны.
У выніку яго затрымалі і асудзілі паводле «народнага артыкула» 23.34. Аднак пазьней тыя самыя дзеяньні перакваліфікавалі на крымінальнае злачынства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць хлопца, які заклеіў вакно КПП на Акрэсьціна ўлёткай з выявай загінулага Мікіты КрыўцоваПракурорка прасіла выключыць з абвінавачаньня фармулёўку пра ўдзел у «счэпцы» і хацела для Сяргея Сакуна 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Судзьдзя Дзьмітры Астапенка вынес дакладна такі прысуд.