Карэспандэнтку Любоў Лунёву і відэаапэратара Зьмітра Солтана абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП).
Зьмітру Солтану судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла 15 дзён арышту, Любові Лунёвай — 10 дзён, паведамляе «Белсат». Працэсы вяліся па скайпу.
Журналістаў судзілі за апытаньне мінакоў каля будынку менскай філярмоніі, падчас якога іх затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі журналістаў «Белсату» Лунёву і СолтанаПасьля затрыманьня абаіх даставілі для высьвятленьня асобаў у РУУС Савецкага раёну, а пасьля перавезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.
Першым пачалі судзіць відэаапэратара Зьмітра Солтана. Працэс вядзе Марына Фёдарава, якая ў першай палове дня пасьпела асудзіць на 15 сутак выкладчыка БДУ Яраслава Ката.
Паводле сьведкі, участковага Савецкага РУУС Мікіты Бельскага, і ён асабіста, і капітан міліцыі Вячаслаў Громаў рабілі журналісту «неаднаразовыя заўвагі».
«У холе Савецкага РУУС выказваў незадаволенасьць прадстаўнікамі МУС, перашкаджаў працы міліцыянтаў, гучна размаўляў, называў праваахоўнікаў карнікамі і фашыстамі», — паказаў участковы на судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісцкія арганізацыі Эўропы выказалі салідарнасьць са зьняволенымі беларускімі калегаміПасьля прамовы сьведкі судзьдзя Марына Фёдарава абвясьціла 20-хвілінны перапынак і пачала судзіць Любоў Лунёву. Пратакол слова ў слова такі ж самы, як у Зьмітра Солтана, адзначаецца ў тэлеграм-канале «Белсату».