Кіраўнік МЗС Латвіі: Запыт аб экстрадыці Цапкалы — спроба помсты

Валер Цапкала

Міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевічс ацаніў запыт афіцыйнага Менску на экстрадыцыю Валера Цапкалы як спробу помсты з боку Лукашэнкі

Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.

«Лічу запыт рэжыму Лукашэнкі на экстрадыцыю беларускага апазыцыянэра Валерыя Цапкалы непрыхаванай спробай помсты, — паведаміў міністар. — Запыт павінен быць адхілены. Паводле латвійскіх законаў рашэньне прымаюць кампэтэнтныя праваахоўныя органы, улічваючы ўсе аспэкты справы».

  • Днямі Сьледчы камітэт Беларусі зьвярнуўся да ўладаў Латвіі з просьбай аб экстрадыцыі Валерыя Цапкалы ў Беларусь, абвінаваціўшы яго ў «шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валер Цапкала: «Мяне папрасілі пералічыць грошы ў рэзэрвовы фонд прэзыдэнта»