Спасылкі на заявы зьмяшчае на сваім сайце Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніць тупую сілу беззаконьня!» Аўтарытэтныя журналісты зьвярнуліся да ўладаў і дзяржаўных калегаўРэжым Аляксандра Лукашэнкі павінен неадкладна спыніць сыстэматычны перасьлед журналістаў, — патрабуе Нямецкая асацыяцыя журналістаў (DJV) у адкрытым лісьце ў амбасаду Беларусі ў Бэрліне і да ганаровых консулаў.
«Журналісты, якія хочуць асьвятляць падзеі ў Беларусі, зазнаюць перасьлед і ня могуць выконваць сваю інфармацыйную місію. Судовыя працэсы супраць журналістаў і іх арганізацый павінны быць неадкладна спыненыя», — гаворыцца ў заяве.
Фэдэральны старшыня Нямецкай асацыяцыі журналістаў Франк Убэрал упэўнены, што Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова павінны быць неадкладна вызваленыя. Немагчыма дапусьціць судовы разбор у дачыненьні да тых, хто не займаўся нічым, акрамя сваёй прафэсіі, падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога ніколі не было ў гісторыі Беларусі». Як закручвалі гайкі незалежнай журналістыкі. ВідэаФэдэрацыя асацыяцый журналістаў Гішпаніі (FAPE) зьвярнулася да старшага дарадцы беларускага амбасадара ў Мадрыдзе Сяргея Лукашэвіча ў справе перасьледу журналістаў у Беларусі. Зварот падпісаў прэзыдэнт FAPE Нэмэзіё Радрыгес.
Ён выказаў думку, што дзяржаўныя рэпрэсіі ў дачыненьні да прэсы ў Беларусі непрымальныя.
«Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пагражаюць 3 гадамі пазбаўленьня волі толькі за просты факт, што яны імкнуліся свабодна выконваць свае прафэсійныя абавязкі. Прашу вас спрычыніцца да таго, каб працэс адмяніўся і яны выйшлі на волю. Свабодная журналісцкая практыка — адна з асноваў дэмакратычных сыстэм у кантэксьце права на свабоду слова. Абмяжоўваць гэтае права роўна абмежаваньню дэмакратыі», — гаворыцца ў звароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патрэбен любы магчымы уплыў, каб вызваліць журналістаў». Ва Ўкраіне адрэагавалі на судовы працэс у МенскуПраўленьне Саюзу баўгарскіх журналістаў (UBJ) прыняло заяву з заклікам да беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналістаў і мэдыя.
У заяве прыводзіцца статыстыка парушэньняў правоў супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі ды кейс крымінальнага перасьледу журналістак «Белсату».
«Нават гэтых фактаў дастаткова, каб пераканацца: рэпрэсіі пераключылі на высокую хуткасьць, а замах уладаў на журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі ў інфармаваньні грамадзтва, выклікае наша глыбокае абурэньне. Любая спроба запалохваньня журналістаў, спроба задушыць свабоду слова з выкарыстаньнем „дубінкі закону“ — выразнае парушэньне дэмакратычнага заканадаўства».
Кіраўнічая рада Саюзу баўгарскіх журналістаў патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных калегаў і настойвае на выкананьні асноўных грамадзянскіх правоў і свабодаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры журналісцкія прафсаюзы Францыі выступілі ў падтрымку Андрэевай і Чульцовай напярэдадні суду над іміСаюз журналістаў Сэрбіі выказвае салідарнасьць са зьняволенымі калегамі ў Беларусі. Адпаведны зварот накіраваны ў беларускую амбасаду ў Бялградзе.
«Выказваем салідарнасьць з акцыяй Эўрапейскай і Міжнароднай фэдэрацый журналістаў і заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць зьняволеных калегаў. Мы ведаем, што ў турмах Беларусі знаходзяцца 11 журналістаў, і гэта ніяк ня можа быць знакам дэмакратычнага грамадзтва. Урад Сэрбіі таксама не лагодны да журналістаў, але ніхто зь іх не сядзіць у турме», — адзначаецца ў заяве за подпісам прэзыдэнта арганізацыі Драгана Чабаркапа.
Таксама салідарнасьць зь беларускімі калегамі выказалі журналісты Ўкраіны, Францыі ды іншыя арганізацыі па ўсім сьвеце.