Сьледчы камітэт накіраваў дакумэнты ў Генэральную пракуратуру, каб ініцыяваць пытаньне перад Латвіяй аб экстрадыцыі былога прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду, колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы.
Як паведаміла дзяржаўнае Агенцтва тэлевізійных навін, яго абвінавачваюць «па шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры».
Раней СК праз генэральнага пракурора ўжо накіраваў у Польшчу дакумэнты на экстрадыцыю адміністратараў сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» Сьцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь накіравала Польшчы запыт на экстрадыцыю стваральнікаў тэлеграм-каналу NEXTA, абвінавачвае іх у датычнасьці да тэрарызму