Праваабарончая супольнасьць Беларусі лічыць вырак палітычна матываваным і на гэтай падставе прызнала Паўла Сьпірына палітычным зьняволеным. Агулам колькасьць палітвязьняў дасягнула 228 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеру Паўлу Сьпірыну прысудзілі 4,5 года калёніі«Мы лічым, што прысуд зьяўляецца абмежаваньнем свабоды выказваньня меркаваньня і стварае новыя небясьпечныя формы перасьледу грамадзян за публічную крытыку дзяржаўных органаў. У сувязі з гэтым адзначаем: прадстаўнікі органаў міліцыі не зьяўляюцца асобнай сацыяльнай групай, а крымінальная адказнасьць за распальваньне варожасьці ў першую чаргу павінна прадухіляць распальваньне варожасьці ў дачыненьні да ўразьлівых групаў грамадзтва, а ніяк не прадстаўнікоў улады, дзяржаўных органаў і міліцыі ў прыватнасьці», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах блогер заявіў пра намер стаць кандыдатам у прэзыдэнты, аднак Цэнтравыбаркам адмовіў ягонай ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фільм зьяўляецца журналісцкім расьсьледаваньнем». Сьпірын прадставіў суду незалежную экспэртызуВыступаючы на пасяджэньні ЦВК, якое трансьлявалася ў жывым эфіры, Павал Сьпірын дапусьціў рэзкія выказваньні ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі, што магло стаць адной з прычынаў перасьледу. Пазьней ён стаў даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай.
У 2019 годзе адзін зь ягоных фільмаў «Грань» быў унесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але справу пачалі толькі пасьля актыўнага ўдзелу аўтара ў перадвыбарнай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тым месцы, дзе прымушаюць маўчаць праўду, свой рот адкрывае хлусьня». Пачаўся суд над блогерам Паўлам СьпірынымСьпірына затрымалі 4 верасьня 2020 году і вызвалілі праз тры дні. Затым яго зноў затрымалі 9 верасьня пасьля выпуску новага відэароліка. Яму выставілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці).
Пакрыўджанай сацыяльнай групай у дадзеным выпадку зьяўляецца «група асобаў, аб’яднаная па прыкмеце прафэсійнай прыналежнасьці, а менавіта работнікі пракуратуры, судзьдзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы, супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАП і асобна міністар унутраных спраў Беларусі».