Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы.
На мінулым тыдні зьявілася інфармацыя пра сэрыю арыштаў у банкаўскай сфэры, у тым ліку ў найвышэйшых эшалёнах «Белаграпрамбанку», які Сяргей Румас узначальваў больш за 5 гадоў.
Але зьвесткі пра арышт самога Румаса зьняпраўдзіла ягоная жонка, якая тады сказала пра адлёт мужа ў Лёндан. Сам Румас толькі 8 лютага пацьвердзіў «Нашай Ніве», што ён на волі.
«Я ня буду даваць ніякіх камэнтароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога камэнтаваць ня буду. Дзякуй, што хвалюецеся», — адказаў Сяргей Румас.
Валеры Румас, старэйшы з чатырох сыноў колішняга беларускага прэм’ера, займае пасаду памочніка дырэктара ў лёнданскім філіяле расейскай інвэстыцыйнай кампаніі VTB Capital.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм’ер Румас за мяжой, сілавікі затрымалі групу банкіраў і бізнэсоўцаў, — СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страх — адзіны інструмэнт захаваньня ўлады, які застаўся ў Лукашэнкі, — Фядута ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся адкрыты ліст дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Лукашэнкі