«Мы гастралюем. Дамэн massandry.net вытрымаў усяго тыдзень — і ўпаў сакральнай ахвярай блякаваньня. Паважаны Мінінфарм! Калі вы думаеце, што наступныя нашы дамэны вам спадабаюцца больш, вы памыляецеся», — гаворыцца на тэлеграм-канале рэсурсу.
Гэта ўжо пяты дамэнны адрас, які трапіў пад блякаваньне беларускіх уладаў. 9 сьнежня 2020 году стала вядома пра забарону на доступ у Беларусі да незалежнага сайта Kyky.org.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі заблякавала сайт Kyky.orgПасьля ўлады пасьлядоўна блякавалі кожны з новых дамэнаў мэдыя: kyky.media, omon.wtf, mininform.lol і massandry.net.
Новы інтэрнэт-адрас, па якім пакуль можна чытаць публікацыі сайту без дапамогі VPN-сэрвісаў, — kykyold.org.
«Для тых, хто зь нейкай прычыны ня ведае: куколд — гэта чалавек, які адчувае задавальненьне ад назіраньня за тым, як яго партнэр уступае ў сэксуальныя адносіны з кімсьці іншым. Мы прысьвячаем гэты дамэн усім, хто лічыць, што «любімую не аддаюць», — іранізуе рэдакцыя kyky.
Мэдыярэсурсы Kyky і The Village Беларусь (таксама заблякаваны) выдае кампанія «Мінт Мэдыа». Адзін зь яе заснавальнікаў Аляксандар Васілевіч з 27 жніўня знаходзіцца пад арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Васілевічу за дзень да выхаду дадалі яшчэ два месяцы зьняволеньня