Паводле дадзеных мытнага дэпартамэнту Літвы, больш за 90% цыгарэт, увезеных у 2020 годзе кантрабандным шляхам на яе тэрыторыю, паступілі зь Беларусі, перадае БелаПАН.
«Па сутнасьці, гэта буйнамаштабная кантрабанда», — заявіў дырэктар мытнага дэпартамэнту Літвы Ёнас Мішкініс, якога цытуе агенцтва BNS.
Паводле яго, летась у Літву кантрабандным шляхам было ўвезена 388 млн штук цыгарэт, у тым ліку 93% з гэтага аб’ёму паступіла зь Беларусі.
Мішкініс адзначыў, што падобныя аб’ёмы кантрабанды «патрабуюць пэўных крокаў і на палітычным узроўні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты высьветлілі, як акружэньне Лукашэнкі зарабляе на кантрабандзе цыгарэтаў у РасеюПра выпадкі кантрабанды беларускіх цыгарэт заяўлялі мытныя службы ўсіх сумежных зь Беларусьсю краінаў.
На думку экспэртаў, кантрабанда беларускіх цыгарэт абумоўленая тым, што ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі ЭАЭС і ЭЗ іхная цана самая нізкая з прычыны самых нізкіх ставак акцызаў.
У нядаўняй публікацыі proekt.media сьцьвярджаецца, што на кантрабандзе цыгарэт зарабляюць бізнэсоўцы, набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты высьветлілі, як акружэньне Лукашэнкі зарабляе на кантрабандзе цыгарэтаў у Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі тытунь выбіўся ў лідэры кантрабанды ва Ўкраіну і транзытам празь яе тэрыторыю