Літва, Латвія і Эстонія «выказалі падтрымку народу Беларусі ў змаганьні за свабоду і дэмакратыю»

Ілюстрацыйнае фота.

У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС краінаў Балтыі «выказалі падтрымку народу Беларусі, які мужна змагаецца за свабоду і дэмакратыю».

Міжнародная супольнасьць павінна працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі і дзейнічаць, гаворыцца ў звароце.

Такую заяву ў падтрымку мірнага пратэсту ў Беларусі зрабіла ў твітэры прадстаўніцтва Літвы ў ЭЗ.

І Міністэрства замежных спраў Эстоніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэрыя Рыгі паказала, як «пафарбавала» Даўгаву ў бел-чырвона-белыя колеры. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў краіне і сьвеце ў Дзень міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю