«Сёньня ў Менску кіраўнікі дыпляматычных місій Эўрапейскага Зьвязу мелі гонар сустрэцца з блізкімі беларусаў, забітых толькі за тое, што яны мірна патрабавалі выкананьня сваіх асноўных правоў», — напісаў амбасадар у Фэйсбуку.
У сустрэчы прынялі ўдзел родныя некалькіх палітычных зьняволеных, сярод іх жонкі Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, удава Аляксандра Тарайкоўскага.
«#WeStandWithBelarus у гэты Дзень салідарнасьці і кожны дзень, пакуль усе палітычныя зьняволеныя ня выйдуць на свабоду і ўсе вінаватыя ня будуць прыцягнутыя да адказнасьці», — напісаў Шубэль.
У сустрэчы, акрамя Шубэля, прынялі ўдзел амбасадары Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.