Стваральнікі сеткі тэлеграм-каналаў Нехта, галоўны зь якіх унесьлі ў экстрэмісцкі сьпіс, адрэагавалі на зварот афіцыйнага Менску да ўладаў Польшчы з просьбаю выдаць іх.
Сьцяпан Пуціла заявіў, што Сьледчы камітэт не расьсьледуе сотні справаў аб катаваньнях і гвалце, але патрабуе ад іншай краіны «выдаць таго, каго па вызначэньні выдаць ня могуць».
Раман Пратасевіч у сваім твітэры напісаў, што, пабачыўшы навіну пра патрабаваньне рэжыму Лукашэнкі да Польшчы выдаць яго, засьмяяўся.
«Дарагія спэцслужбы, я ўжо амаль пяць месяцаў жыву ў іншай краіне. Так што адпраўляйце свае паперкі каму заўгодна і колькі заўгодна далей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь накіравала Польшчы запыт на экстрадыцыю стваральнікаў тэлеграм-каналу NEXTA, абвінавачвае іх у датычнасьці да тэрарызму