На 8 лютага ў Беларусі прагназуюць моцныя маразы, месцамі да −28 градусаў

Ілюстратыўнае фота

На панядзелак 8 лютага ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыяактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя распаўсюдзіў папярэджаньне аб прыкметным пахаладаньні.

Па Беларусі 8 лютага, у панядзелак, у начныя і ранішнія гадзіны ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах мінімальная тэмпэратура паветра панізіцца да −25...28 градусаў. У дзённы час па паўднёвым захадзе чакаецца ўзмацненьне ўсходняга ветру парывамі да 15–20 м/с, моцны сьнег, мяцеліца, на дарогах сьнежныя заносы.

Падобныя тэмпэратуры чакаюцца і ў цэнтральнай Беларусі, у тым ліку ў Менску і раёне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Халадней за ўсё было ў Слуцку. 17 студзеня маразы абнавілі адразу 5 тэмпэратурных рэкордаў у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі анамальнае цяпло пасьля маразоў, у Мар’інай Горцы пабіты рэкорд 122-гадовай даўніны