«Улады (Беларусі. — РС) разьлічваюць на тое, што сьвет чарговы раз забудзе пра гэтых мужных людзей. Мы не павінны дапусьціць гэтага. Нямеччына і Эўразьвяз будуць і надалей прыцягваць да адказнасьці вінаватых у працягу парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, як мы гэта ўжо робім у выпадку з санкцыямі ЭЗ», — сказала Мэркель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў Менск да «нацыянальнага дыялёгу» і паабяцаў эканамічную падтрымкуЯна нагадала, што Нямеччына палегчыла атрыманьне віз для тых, каго перасьледуюць у Беларусі і хто мае патрэбу, ды выдзяляе стыпэндыі і падтрымлівае незалежныя СМІ ў гэтай краіне.
Мэркель прызнала, што гэтыя дзеяньні не дазволяць урэгуляваць канфлікт у Беларусі «паміж правам і прыгнётам». «Вырашыць гэты канфлікт звонку немагчыма. Але такая дапамога паказвае гэтым мужным людзям, што мы на іх баку і чуем іх галасы так сама, як гэта было паўгода таму», — падкрэсьліла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Чэхіі: Буду рады пабачыць побач бел-чырвона-белы і чэскі сьцягАнгела Мэркель зноў заявіла, што Нямеччына і ЭЗ не прызнаюць вынікі жнівеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паколькі яны не былі дэмакратычнымі, свабоднымі і справядлівымі.