Прэзыдэнт Літвы Гінтас Наўседа выказвае салідарнасьць зь беларускім народам, які вядзе барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў сваёй краіне, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
«Мірнае імкненьне беларускага народу да дэмакратыі — гэта фундамэнтальнае зьмяненьне. Падтрымка грамадзянскай супольнасьці ёсьць бясцэнным інструмэнтам у гэтай цяжкай барацьбе — яна ўмацоўвае, матывуе, кансалідуе і перамагае страх. Мы памятаем, што без падтрымкі Літве было б складаней дабівацца незалежнасьці ад Савецкага Саюзу, таму мы цудоўна разумеем, якім важкім і значным ёсьць жэст салідарнасьці з рашучасьцю нашых суседзяў рэалізаваць свае мары», — сказаў Наўседа.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала правесьці Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага, у нядзелю.
У гэты дзень падсьветка ў колерах гістарычнага нацыянальнага сьцяга Беларусі ўпрыгожыць прэзыдэнцкі палац, архітэктурныя помнікі і масты ў Вільні.
Да акцыі салідарнасьці далучацца і 28 муніцыпалітэтаў Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Чэхіі: Буду рады пабачыць побач бел-чырвона-белы і чэскі сьцяг