Агляд кватэры і машыны праводзілі паводле пастановы пракурора. Як кажуць журналісты, вобшукам кіраваў супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі Башарымаў. Ніякіх папераў, якія ўзаконьваюць выманьне тэхнікі, міліцыянты журналістам не пакінулі.

Аліна Скрабунова
Скрабунову і Сідарэўскага затрымалі ў другой палове дня ў цэнтру гораду, калі яны ехалі на разгляд крымінальнай справы супраць былой чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Тры гадзіны іх пратрымалі ў міліцыі без складаньня пратаколу. Затым Скрабунову павезьлі дамоў і там учынілі ператрус.

Аляксандар Сідарэўскі
Нагодай для затрыманьня і ператрусу стаў рапарт пра тое, што журналісты 21 студзеня былі ў будынку Ленінскага суду Магілёва і зрабілі сюжэт пра працэс над магілёўцам, які раскідаў самарэзы ля будынкаў сілавых структураў.
Журналістам выдалі позву для складаньня пратаколаў на 19 лютага.