Маляваныч вяртаецца. Расказаў «Чортаў скарб» Караткевіча, на чарзе — «Крэсіва» Андэрсана

Аляксандар "Маляваныч" Ждановіч

«Дзякуючы вашай падтрымцы, працягваем „казачны праект“ з Аляксандрам „Маляванычам“ Ждановічам», — паведаміў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.

#Казкі_з_Маляванычам — пад такой назвай і з абноўленай канцэпцыяй штонядзелі ў 20.30 Маляваныч будзе зараджаць энэргіяй дзетак ды іх бацькоў: вандраваць разам па розных часах і краінах, засяроджваючы ўвагу на беларускіх гісторыях, гаворыцца ў анатацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актор Аляксандар Ждановіч пра турэмны досьвед і вяртаньне Маляваныча

Зрабіць вандроўкі яшчэ цікавейшымі дапамагае Аляксандру Ждановічу наваполацкая мастачка Вольга Якубоўская, якая шмат гадоў ілюструе кнігі для дзяцей, а таксама стварае незвычайныя малюнкі з адважнымі белымі кацянятамі паводле цяперашніх рэзанансных падзеяў.


Новы сэзон распачаўся «Чортавым скарбам» беларускага клясыка Ўладзімера Караткевіча, а 7 лютага выйдзе 33-я па ліку сэрыя па матывах «Крэсіва» дацкага казачніка Ханса Хрысьціяна Андэрсана. З музыкай дапамагае гурт Recha і Андрусь Такінданг, які зрабіў малюнкі, адказны за анімацыю — Дзяніс Міжуй.

Глядзець і слухаць Маляваныча можна штонядзелі ў 20.30 на каналах фонду #BY_CULTURE у Facebook і на Youtube.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нічога ня страшна, пакуль мы разам». Чаму актор Аляксандар Ждановіч піша палітвязьням у СІЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я чытаў „Яўгена Анегіна“ каля парашы». Актор Аляксандар Ждановіч расказвае пра свае «суткі»