Беларускія ўлады павінны забясьпечыць фундамэнтальныя свабоды і правы чалавека ды неадкладна спыніць гвалт над мірнымі дэманстрантамі. Усе адвольна затрыманыя асобы павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Усе вінаватыя ў парушэньнях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.
Такую заяву зрабілі кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль і камісар у справах палітыкі суседзтва Олівэр Вархэі з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага.
«ЭЗ працягвае заклікаць да як найхутчэйшага пачатку сапраўднага, усёабдымнага нацыянальнага дыялёгу і наступных новых, вартых даверу і празрыстых выбараў, каб пакласьці канец палітычнаму крызісу, паважаючы волю народу Беларусі. ЭЗ павялічыў дапамогу народу Беларусі і гатовы падтрымаць дэмакратычную Беларусь рознымі сродкамі, у тым ліку праз усёабдымны плян эканамічнай падтрымкі», — заявілі Бурэль і Вархэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу вітаў спыненьне галадоўкі Лосікам і заклікаў улады вызваліць палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія зацьвердзіла 24 млн эўраў дапамогі беларускаму грамадзтву