Так дыпляматычнае прыдстаўніцтва Расеі адрэагавала на тое, што музэйная ўстанова назвала Тадэвуша Касьцюшку нацыянальным героем чатырох дзяржаваў. У Маскве лічаць, што з нацяжкай гэта можна ўжыць да Польшчы і ЗША, але дакладна не да Беларусі і Францыі.
Зрэшты, у гэтым сэнсе расейскія дыпляматы супярэчаць нават афіцыйнай пазыцыі Менску. Нацыянальным героем Беларусі Тадэвуша Касьцюшку называюць і на афіцыйным сайце Belarus.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Косаве ў сувязі з каранавірусам скасавалі сьвяткаваньне юбілею Тадэвуша КасьцюшкіСёлета з прычыны эпідэмічнай сытуацыі на радзіме Касьцюшкі ў Косаве адмянілі ўсе імпрэзы ў гонар 275-годзьдзя з дня ягонага нараджэньня.
У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз у камэнтары для парталу Onliner сказаў , што «ня варта з гэтага рабіць драму». Па яго словах, беларускі народ сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, для сябе вызначыў. Зрабіў гэта карэктна, ня ўмешваючыся ў справы іншых, не залазячы на чужую тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 прычын, чаму слава Касьцюшкі належыць Беларусі«У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнаньне або адабрэньне ад каго б там ні было, акрамя саміх беларусаў. Мы сувэрэнная дзяржава. І няма сэнсу займацца навешваньнем палітычных ярлыкоў, тым больш неадназначных. Гэта меншае, што нам трэба ў год народнага адзінства. Мы не зьбіраемся перапісваць гісторыю. Больш за тое, мы сумесна з Расеяй гэтаму супрацьстаім, гэта наш агульны падыход. Таму Нацыянальны гістарычны музэй выказаў нармальную і адназначную пазыцыю. Яна можа падабацца ці не падабацца, але яна ў нас такая. І спрэчка пра гэта павінна весьціся ў рамках экспэртнай і канструктыўнай дыскусіі», — адзначыў Анатоль Глаз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 275-годзьдзя Касьцюшкі ЭГУ прэзэнтаваў фільм «Рака лёсу»