Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Хоць дэмакраты не валодаюць інструмэнтамі для таго, каб прымусіць Трампа даваць паказаньні, піша Associated Press, дэмакраты змогуць выкарыстоўваць яго адмову як дадатковы аргумэнт супраць Трампа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвінавачаньне і абарона Трампа прадставілі свае аргумэнты СэнатуПразь некалькі гадзін пасьля паведамленьня аб запыце дэмакратаў дарадца Трампа Джэйсан Мілер заявіў, што былы прэзыдэнт ня будзе даваць паказаньні, назваўшы судовы працэс аб імпічмэнце «неканстытуцыйным». Адвакаты Трампа назвалі запыт дэмакратаў «піяр-ходам».
Суд у Сэнаце ў справе аб імпічмэнце пачнецца 9 лютага. Трамп, першы прэзыдэнт, якому двойчы быў абвешчаны імпічмэнт ў Палаце прадстаўнікоў, абвінавачваецца ў падбухторваньні да мяцяжу 6 студзеня, калі натоўп ягоных прыхільнікаў уварваўся ў Капітолій.
Калі Трамп будзе прызнаны вінаватым, сэнатары дадаткова паставяць на галасаваньне пытаньне аб пазбаўленьні былога прэзыдэнта права зноў балятавацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп разышоўся з адвакатамі перад слуханьнямі ў Сэнаце імпічмэнтуАдвакаты Трампа Брус Кастар і Дэвід Шон заявілі, што просьба дэмакратаў зьяўляецца доказам таго, што «яны ня могуць даказаць свае абвінавачаньні».
Шэраг юрыстаў і шмат сэнатараў-рэспубліканцаў лічаць, што судовы працэс аб імпічмэнце прэзыдэнта, які ўжо пакінуў сваю пасаду, пярэчыць Канстытуцыі. На мінулым тыдні 45 рэспубліканцаў у Сэнаце прагаласавалі за адмену судовага разбору з гэтай прычыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША выступілі супраць імпічмэнту Трампу