Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр

Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская пацьвердзіла, што «сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэньне для беларускага народу і яго імкненьня да дэмакратычнай будучыні».

Пра сустрэчу паведаміў тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.


У твітэры амбасады ЗША ў Менску Джулі Фішэр пацьвердзіла, што ЗША «будуць абараняць народ Беларусі і людзей, якія сутыкаюцца зь беспрэцэдэнтнай жорсткасьцю пры ажыцьцяўленьні сваіх фундамэнтальных свабодаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая амбасадарка ЗША ў Менску наведае эўрапейскія сталіцы для абмеркаваньня «беларускага пытаньня»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая амбасадарка ЗША ў Беларусі сустрэлася з Паўлам Латушкам і прадстаўніком польскага МЗС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атлянтычная Рада: Байдэн павінен называць Лукашэнку былым прэзыдэнтам і сустрэцца зь Ціханоўскай