Прызначылі дату суду над берасьцейскімі блогерамі Кабанавым і Пятрухіным. Іх будуць судзіць у Магілёве

Блогеры Аляксандар Кабанаў (зьлева) і Аляксей Пятрухін, архіўнае фота

Прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай паведаміла дату суду над Аляксандрам Кабанавым і Сяргеем Пятрухіным.

Судовае паседжаньне па справе намесьніка старшыні АГП Аляксандра Кабанава і ягонага сябра і калегі па блогу «Народный репортёр» Сяргея Пятрухіна пачнецца 11 лютага ў 14-30 у Кастрычніцкім раённым судзе Магілёва.

Аляксандар Кабанаў быў прэс-сакратаром Сьвятланы Ціханоўскай, ён за кратамі з 15 чэрвеня 2020 году.

Аўтара каналаў «Народный репортёр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі пад Пухавічамі 16 чэрвеня. Перад затрыманьнем міліцыянты паведамілі Пятрухіну, што забіраюць яго на «неадбытыя суткі» — паплечнікі меркавалі, што за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6 месяцаў за кратамі. Як маюцца палітвязьні са «справы Ціханоўскага»

Кабанава і Пятрухіна падазраюць у «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады або актыўным удзеле ў іх» за падзеі 29 траўня ў Горадні, калі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледзтва ў справах палітвязьняў Кабанава і Пятрухіна завяршылі, чакаюцца суды